На Берасцейшчыне працягваюць затрымліваць і судзіць за абразу Лукашэнкі і экстрэмізм



Каля дваццаці – столькі крымінальных палітычна матываваных судоў адбываецца кожны месяц у Берасцейскай вобласці. Пераважна гэта справы за абразу прадстаўніка ўлады і экстрэмізм.

Таксама маюць месца затрыманні па адміністрацыйных палітычных артыкулах, – распавяла праваабаронца спадарыня Ганна:

-Усё яшчэ ў нас дастаткова шмат адбываецца крымінальных судоў – каля двух дзясяткаў у месяц па Берасцейскай вобласці. Артыкулы дастаткова нязменныя: абраза прадстаўніка ўлады, хоць апошнім часам крыху больш з’явілася за публічную абразу Лукашэнкі. Гэта ўсё за каментары ў інтэрнэце.

Праваабаронца дадала, што як крымінальных, так і адміністрацыйных палітычна матываваных справаў і судоў нашмат больш, чым агучваецца, проста не кожны хоча, каб інфармацыя станавілася публічнай.

Беларускае Радыё Рацыя