Марыю Калеснікаву перавялі з рэанімацыі ў хірургічнае аддзяленне
2 месяцы таму
Бацьку Марыі Калеснікавай ўдалося даведацца, як яна сёння сябе адчувае — па словах лекараў, ёй становіцца лепш, паведамляе @viktarbabarykaofficial. Яе перавялі ў першае хірургічнае аддзяленне з рэанімацыі.
Апетыт нармальны, Маша паснедала ёгуртам і кашай. Яе наведваў урач з калоніі, які запэўніў: пасля выпіскі з бальніцы Марыі забяспечаць належныя ўмовы і дагляд.
Сама Марыя ведае ад лекараў свой дыягназ, а таксама што і як аперыравалі. Аляксандру Калеснікаву дыягназ не паведамілі.
