Каля 150 чалавек выйшла на акцыю пратэсту ў Берасці



Некалькі соцень людзей у Берасці выказалі сваю нязгоду з будаўніцтвам акумулятарнага заводу і дзеяннямі ўладаў, у тым ліку, у экалагічных пытаннях. Яны прайшліся шэсцем ад плошчы Леніна да Цэнтральнага ўнівермага.

Кажа сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, блогер Аляксандр Кабанаў:

– Людзі ўжо канчаткова расчараваныя таму, што была хоць нейкая надзея на тое, што будзе вырашацца гэтае пытанне. Калі раней яны не верылі мясцовым чыноўнікі, чыноўнікам Міністэрства навакольнага асяроддзя, то цяпер яны не вераць увогуле нікому – ні Лукашэнку, ні чыноўнікам, ні міліцыі. Так адбылося таму, што на самім заводзе нічога не змянілася. Там не памянялі фільтры, не памянялі абсталяванне, усё я к было, так і засталося. Цяпер чамусьці экспертыза станоўчая, то бок на паперах можна напісаць усё што заўгодна.

Нягледзячы на пагаршэнне эпідэміялагічнай сітуацыі, паводле суразмоўцаў, роўна праз тыдзень акцыі і шэсці будуць працягнутыя.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота tut.by

[manual_related_posts]