ГУБАЗіК разграміў кватэру маці загінулага каліноўца Паўла «Волата»
2 месяцы таму
Раней супраць Наталлі Суславай распачалі крымінальную справу за інтэрв’ю тэлеканалу «Белсат».

Беларускі добраахвотнік Павел Суслаў «Волат» загінуў ва Украіне 15 траўня падчас выканання баявога задання.
Сілавікі разграмілі кватэру і знялі відэа. У канцы свайго роліка сілавікі просяць пакідаць заяўкі на тое, чыю кватэру ім разграміць у наступны раз.
Нагадаем, раней ГУБАЗіК публікаваў відэа, на якіх хваліўся, як разграміў кватэры рэдактаркі «Карателей Беларуси» і ютуб-канала «Дзікае паляванне» Яніны Сазановіч, грамадскага дзеяча Вадзіма Пракоп’ева, блогера Андрэя Павука, прадстаўніцы кіберпартызанаў Юльяны Шаметавец, прэс-сакратаркі Палка Каліноўскага Крысціны «Чабор» і яе мужа.
Вясна
