Дзям’ян Лепясевіч перапыніў дыялог з новым кіраўніцтвам завода АКБ



Адзін з лідараў пратэстаў супраць акумулятарнага завода ў Берасці Дзям’ян Лепясевіч перапыніў дыялог з новым кіраўніцтвам шкоднай вытворчасці.

Пра гэта ён заявіў падчас онлайн прэс-канферэнцыі. Прычына – шматлікія парушэнні, якія так і не былі выпраўленыя, – распавёў сам грамадскі дзеяч:

– Я ўбачыў, што людзі спрабуюць мяне выкарыстоўваць, і ў дакументах, якія яны мне даслалі па выніку нашай працы, там яўна скажоная інфармацыя. Не проста скажоная, а момантамі прысутнічае відавочная хлусня. Людзі настроены на дыялог, па меншай меры тыя пытанні, якія мы абмяркоўвалі, тыя пытанні, якія мы ставілі, павінны быць так і адлюстраваныя ў пратаколе, а там адлюстраваная скажоная інфармацыя.

Дзям’ян Лепясевіч звярнуў увагу, што далейшы дыялог з новымі ўласнікамі завода весці бессэнсоўна, таму ён у гэтым удзелу прымаць не будзе.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

 Фото: b-g.by

[manual_related_posts]