Архіепіскап Гурый ачуняў і вярнуўся ў Жыровічы



Архіепіскап Наваградскі і Слонімскі Гурый, які хварэў на каронавірус і лячыўся ў Гародні, ачуняў і прыехаў у Жыровічы.

Пасля вяртання ў Жыровіцкі манастыр, архіепіскап шчыра падзякаваў дактарам за лячэнне і заклікаў маліцца за выздараўленне ўсіх, хто яшчэ хварэе. Архіепіскап Гурый заклікаў спрыяць усім дактарам і малодшаму медыцынскаму персаналу ў іх нялёгкай працы, якія сёння сур’ёзна змагаюцца з гэтым цяжкім вірусам.  

Дарэчы, 18-20 траўня ў Жыровічах павінна адбыцца святкаванне двух юбілееў – 550-годдзе Жыровіцкай Іконы Божай Маці і 500-годдзе Жыровіцкага манастыра, але ў сувязі з каронавірусам гэтыя ўрачыстасці пераносяцца на больш пазнейшы час.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]