Алегу Груздзіловічу ўручылі прэмію „Надзея Свабоды”



На Форуме вольнай журналістыкі Алегу Груздзіловічу ўручылі прэмію „Надзея Свабоды”, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Узнагароду ўручаў дэпутат сейма Літвы, старшыня камітэта сейма Літвы па эканоміцы Казімірас Старкявічус. Груздзіловіча адзначылі прэміяй за адданасць абавязку журналіста.  За сваю працу рэпарцёр Радыё „Свабода” правёў у зняволенні некалькі месяцаў — са снежня 2021 па верасень 2022 года.  

Літоўская прэмія „Надзея Свабоды” прызначаецца беларускім незалежным журналістам другі год запар. Летась яе лаўрэатамі сталі Кацярына Барысевіч, Алена Талкачова, Таццяна Каравянкова, Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова.